BE RU EN

WizzAir праводзіць суперакцыю ў гонар свайго юбілею

  • 19.05.2014, 13:49

Толькі сёння можна купіць два квіткі па кошце аднаго ў любым напрамку.

Так, у Грузію (Кутаісі) з Варшавы магчыма злятаць за 350.000 беларускіх рублёў за дваіх у студзені, за такі ж кошт у лютым можна трапіць у Рым і ў снежні ў Барселону, а таксама ў снежні з Вільні можна трапіць у Парыж за 380.000 беларускіх рублёў без падатку і без багажу за дваіх у два бакі.

Перавозчык WizzAir лётае таксама з аэрапортаў Вільні, Рыгі, Кіева і Масквы.

Адзін чалавек можа зарэзерваваць максімум 5 квіткоў і квіткі не падлягаюць вяртанню і абмену паасобку. Акцыя дзейнічае толькі 19 траўня.

Апошнія навіны