BE RU EN

НАТА: Звестак аб перамяшчэнні войскаў РФ у нас няма

  • 19.05.2014, 13:44

Паўночна-Атлантычны альянс не мае дадзеных аб адвядзенні расейскіх войскаў з украінскай мяжы.

Пра гэта паведамляюць у панядзелак заходнія СМІ, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы не маем звестак аб якіх-небудзь рухах (войскаў), якія мы маглі б пацвердзіць», - прыводзяцца ў паведамленнях словы натаўскага ваеначальніка, які пажадаў застацца невядомым.

Нагадаем, сёння, як паведамляе прэс-служба Крамля, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даў каманду міністру абароны Сяргею Шайгу вярнуць войскі, якія ўдзельнічалі ў вучэннях у прымежных з Украінай абласцях, у месцы пастаяннай дыслакацыі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны