BE RU EN

Незалежнага журналіста з Брэста будуць судзіць 21 траўня

  • 19.05.2014, 13:39

Суд па справе Яўгена Скрабца перанеслі, а журналіста зноў арыштавалі.

У панядзелак раніцай у Ленінскім раённым судзе Брэста пачаўся суд над Яўгенам Скрабцом, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У самым пачатку судовых слуханняў журналіст заявіў хадайніцтва аб допуску да разгляду адваката. Суддзя вырашыў перанесці працэс на раніцу 21 траўня і вызваліў Скрабца, выпісаўшы адпаведную позву.

Аднак супрацоўнікі міліцыі, якія прывезлі Скрабца ў суд, заявілі, што зноў яго затрымліваюць, і даставілі яго ў пастарунак.

Нагадаем, Яўгена Скрабца затрымалі ў суботу непадалёк ад яго дома ў Брэсце. На яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле «дробнае хуліганства».

Апошнія навіны