BE RU EN

У Віцебску затрымалі расейца з марыхуанай

  • 19.05.2014, 13:13

Грамадзяніна РФ арыштавалі за захоўванне 200 грам высушаных канопляў.

У Віцебску затрыманы 38-гадовы грамадзянін Расеі з 183,8 грамамі высушанай марыхуаны, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Мужчыну 16 траўня ў 11:45 затрымалі супрацоўнікі аддзела па наркакантролі Чыгуначнага РАУС падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Расеец жыве ў Віцебску і мае від на жыхарства ў Беларусі.

Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Апошнія навіны