BE RU EN

Затрыманне баевікоў і журналістаў з РФ пад Краматорскам (Відэа)

  • 19.05.2014, 12:09

У інтэрнэце з'явілася відэа спецаперацыі ўкраінскіх сілавікоў.

Як стала вядома ўчора ўвечары, вайскоўцы правялі яе супраць тэрарыстаў, якія рыхтаваліся здзейсніць абстрэл ваеннага аэрадрома ў Краматорску. У выніку аперацыі быў знішчаны баявы разлік тэрарыстаў, а журналісты - грамадзяне Расейскай Федэрацыі, якія знаходзіліся ў атрадзе тэрарыстаў і здымалі іх дзеянні ў рэжыме анлайн, - затрыманыя і перададзеныя праваахоўным органам для правядзення дазнання, піша Цензор.нет.

Па выніках аперацыі ўкраінскіх вайскоўцаў на месцы агнявой пазіцыі тэрарыстаў быў канфіскаваны пераносны зенітны комплекс замежнай вытворчасці. Такіх мадэляў ПЗРК няма на ўзбраенні Узброеных Сіл Украіны.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=190514_zur

Апошнія навіны