BE RU EN

Баевікі захапілі ўпраўленне Данецкай чыгункі

  • 19.05.2014, 11:58

Сёння ва ўпраўленне Данецкай чыгункі ўварваліся невядомыя ўзброеныя людзі.

Як паведамляюць супрацоўнікі прадпрыемства, на дадзены момант мэта візіту і патрабаванні захопнікаў невядомыя. Пры гэтым праваахоўныя органы не атрымлівалі сігнал аб якіх-небудзь здарэннях на Данецкай чыгунцы, піша 62.ua.

Нагадаем, раней сустаршыня ўрада самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Міраслаў Рудэнка заявіў, што «Данецкая народная рэспубліка» можа нацыяналізаваць чыгунку (Данецкае падраздзяленне «Укрзализницы»).

У дадзены момант стала вядома, што ўзброеныя людзі вядуць перамовы ў кабінеце начальніка ўстановы.

З гаража Данецкай чыгункі захопнікі скралі дзве ведамасныя машыны.

Апошнія навіны