BE RU EN

Грамадзяніна Конга паўгода трымаюць на Акрэсціна

  • 19.05.2014, 11:48

Афрыканца падвяргаюць катаванням у беларускай турме.

Сайт charter97.org паведамляў раней, што ў турме на вуліцы Акрэсціна ў Менску доўгі час чакае дэпартацыі цемнаскуры грамадзянін Патрык, верагодна жыхар адной з афрыканскіх краін. Пры гэтым ён не валодае ні рускай, ні англійскай мовамі, што пазбаўляе яго цалкам камунікатыўных сувязяў з адміністрацыяй ізалятара.

Учора на сайце revbel.org з'явіліся новыя падрабязнасці пра лёс цемнаскурага Патрыка, якія апублікаваў адзін з арыштаваных на 20 сутак актывістаў:

«Патрык з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга знаходзіцца ў турме каля паўгода. Ён не гаворыць па-руску, ведае толькі французскую мову. Ніякага перакладчыка яму ніхто не прадставіў. Ён ветэран пастаяннай вайны, якую вядуць у Конга глабальныя карпарацыі. Ён быў неаднаразова кантужаны. Прыехаў у Менск вучыцца ва ўніверсітэце, паступіў на курсы, аднак амбасадар Конга выклікаў яго і сказаў, што ён павінен зноў ваяваць. Патрык парваў пашпарт і адмовіўся. У хлопца відавочна ёсць праблемы - ён не размаўляе, не мыецца, амаль не есць, а калі чуе сваё імя, яго відавочна перакручвае. Некалькі разоў яго ставілі на «ластаўку». Ён сядзіць адзін і часта крычыць ад адчаю».

Апошнія навіны