BE RU EN

Пуцін загадаў вярнуць войскі з вучэнняў на мяжы Украіны

  • 19.05.2014, 11:43

Войскі павінны быць вернутыя ў месцы пастаяннай дыслакацыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

"У сувязі з завяршэннем планавай вясновай фазы падрыхтоўкі войскаў, якая прадугледжвала іх перадыслакацыю і праходзіла, у прыватнасці, на палігонах у Растоўскай, Белгарадскай і Бранскай абласцях, Уладзімір Пуцін даў каманду міністру абароны вярнуць войскі, якія ўдзельнічалі ў вучэннях, у месцы пастаяннай дыслакацыі і працягнуць баявую падрыхтоўку на бліжэйшых палігонах", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што ўлады Расеі раней неаднаразова заяўлялі пра адвод войскаў, якія знаходзяцца на мяжы з Украінай, аднак здымкі, зробленыя з космасу абвяргалі гэтыя заявы. Акрамя таго, у канцы траўня Расея плануе правядзенне маштабных авіявучэнняў у Варонежскай вобласці.

Архіўнае фота РІА «Новости»

Апошнія навіны