BE RU EN

Мясніковіч і Мядзведзеў абмеркавалі дамову аб Еўразійскім саюзе

  • 19.05.2014, 11:21

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі пагутарылі па тэлефоне.

18 траўня адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча і старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева. Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі цэлы шэраг прынцыповых пытанняў двухбаковых эканамічных стасункаў у сувязі з распрацоўкай праекта дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Нагадаем, 9 траўня Лукашэнка заявіў, што не будзе блакаваць падпісанне дамовы аб стварэнні ЕЭС 29 траўня. На сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве 8 траўня беларускі дыктатар пагадзіўся на ўсе ўмовы Крамля.

Апошнія навіны