BE RU EN

Азаранка прапусціць «Ралан Гарос»

  • 19.05.2014, 9:52

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не згуляе на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, які стартуе ў бліжэйшую нядзелю.

Спартсменка прапусціць спаборніцтва з-за траўмы левай нагі, атрыманай у пачатку сезона.

«На жаль, не змагу ў гэтым годзе выступіць на «Ралан Гарос» - адным з лепшых турніраў у адным з лепшых гарадоў свету. Шмат працую над аднаўленнем і тым, каб як мага хутчэй вярнуцца на корт. Спадзяюся ў хуткім часе аднавіць трэніроўкі», - напісала ў Фэйсбуку тэнісістка.

Апошнія навіны