У цэнтры Віцебска МАЗ пратараніў маршрутку і легкавік (Відэа)
- 16.05.2014, 11:08
Ёсць пацярпелыя.
Учора раніцай на скрыжаванні праспектаў Фрунзэ і Люднікава сутыкнуліся тры машыны - грузавік, маршрутка і легкавік. У аварыі пацярпела пажылая пасажырка «Газэлі», а таксама кіроўца гэтага аўтамабіля, паведамілі onliner.by у прэс-службе ДАІ Віцебскай вобласці.
ДТЗ адбылося каля 10.30. За рулём МАЗа знаходзіўся кіроўца 1977 года нараджэння. «Газэллю» кіраваў мужчына 1985 года нараджэння. Апошні атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Пацярпела таксама 77-гадовая пасажырка маршруткі, пасля аказання меддапамогі яе адпусцілі дадому.
Камера відэаназірання зафіксавала сам момант сутыкнення, аднак абставіны ДТЗ зразумець даволі складана. Магчыма, меў месца праезд на забараняльны сігнал святлафора.