BE RU EN

Расейцы хочуць замяніць Visa і MasterCard на Белкарт?

  • 15.05.2014, 16:31

Кліенты расейскіх банкаў хочуць перайсці на беларускую аплатную сістэму Белкарт.

Пасля адключэння аперацый па Visa і MasterCard у кліентаў банкаў РФ вырасла цікавасць да беларускай сістэмы Белкарт.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар ЗАТ «Плацежная сістэма Белкарт» Аляксандр Сотнікаў, перадае БелТА.

«Цікавасць расейцаў літаральна за гэты тыдзень моцна ўзрасла», - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне аб перспектывах стварэння нацыянальнай плацежнай сістэмы ў Расеі, Сотнікаў адзначыў, што на гэта можа спатрэбіцца каля трох гадоў.

Нагадаем, міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і MasterCard спынілі абслугоўваць карткі некаторых расейскіх банкаў у рамках санкцый супраць Крамля.

Апошнія навіны