BE RU EN

Беларускія ўлады пазычаць яшчэ $500 мільёнаў на АЭС

  • 15.05.2014, 11:59

Саўмін і Знешэканомбанк падпісалі дамову па крэдыце на будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Урад Беларусі, дзяржаўная карпарацыя «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)» (Расея) і ААТ «Белзнешэканомбанк» падпісалі сёння ў Менску крэдытную дамову аб прадастаўленні Беларусі крэдыту для фінансавання авансавых плацяжоў па генеральным кантракце на будаўніцтва Беларускай АЭС, перадае БелТА.

Рашэнне аб адкрыцці ўраду Беларусі крэдытнай лініі да $500 млн тэрмінам да 8 гадоў (4 іх якіх - гэта льготны перыяд) было прынята наглядальным саветам Знешэканамбанка 19 снежня 2013 года.

Апошнія навіны