BE RU EN

Фотафакт: украінскі сцяг над Славянскім

  • 14.05.2014, 18:35

Сцяг Украіны ўзняты над самым высокім будынкам захопленага тэрарыстамі горада.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» баец Нацыянальнай гвардыі Міраслаў Гай. Гаворка ў яго паведамленні ідзе пра тэлевежу Славянска.

«Сёння гвардзеец першага рэзервовага батальёна Нацыянальнай Гвардыі Міраслаў Гай і дэсантнік 95 Жытомірскай асобнай аэрамабільна-дэсантнай брыгады Сяргей Шаўчук паднялі сцяг Украіны на самым высокім пункце горада Славянска - тэлевежы, на гары Карачун, - сказаў ён. - Уздымалі сцяг пад салют мінамёта і ПКМС. Вышыня вежы больш за 200 метраў. Слава ПДВ! Слава Нацыянальнай Гвардыі! Слава Украіне!»

Нагадаем, апошнія некалькі дзён пад Славянскім доўжацца баі паміж Нацыянальнай гвардыяй і тэрарыстамі, якія захапілі горад.

Фото: facebook.com/miroslavgai
Фото: facebook.com/miroslavgai
Фото: facebook.com/miroslavgai

Апошнія навіны