BE RU EN

Фальсіфікатар Лазавік едзе ў Кіеў

  • 14.05.2014, 17:22

Дэлегацыя Цэнтрвыбаркама Беларусі паедзе назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

«Паеду я і намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў. Мы плануем выехаць 23 траўня», - сказаў ён.

Запрашэнне дваіх назіральнікаў ад беларускага ЦВК паступіла з Кіева ў сярэдзіне красавіка.

Выбары прэзідэнта Украіны намечаныя на 25 траўня 2014 года.

Апошнія навіны