BE RU EN

Заснавальніка Чырвонага касцёла хочуць прылічыць да ліку святых

  • 14.05.2014, 17:07

Прадстаўнікі Ватыкана возьмуць удзел у пасяджэнні камісіі па пытанні беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.

15 траўня адбудзецца пасяджэнне камісіі, на якім будзе разглядацца гэтае пытанне. Удзел у пасяджэнні камісіі па пытанні беатыфікацыі Вайніловіча возьмуць прадстаўнікі Ватыкана, а таксама мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае «Інтэрфакс».

Эдвард Вайніловіч пабудаваў Чырвоны касцёл у пачатку XX стагоддзя ў гонар сваіх памерлых дзяцей - Сымона і Алены. У 2006 годзе ў касцёле перапахавалі яго астанкі згодна з апошняй воляй.

Апошнія навіны