BE RU EN

Баевікі захапілі тэлевежу Краматорска

  • 14.05.2014, 16:38

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ў горадзе зноў зніклі ўсе эфірныя каналы.

Узброеныя людзі ўвайшлі ў памяшканне тэлевізійнай вежы ў Краматорску. Пра гэта паведамляе АСА ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці, перадае "Остров".

"У Краматорску ў памяшканні тэлевізійнай вежы знаходзяцца ўзброеныя людзі, доступ да будынка заблакаваны", - гаворыцца ў паведамленні.

Мясцовыя жыхары паведамілі, што сёння "ў Краматорску зноў зніклі ўсе эфірныя каналы, як лічбавыя, так і аналагавыя".

Апошнія навіны