Беларускія ўлады прыпісалі «плюшавы дэсант» Марціну Угле
- 14.05.2014, 15:54
Менск адказаў МФХ, чаму шведскага праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Сам праваабаронца назваў абвінавачанне ў яго адрас поўным абсурдам, паколькі «абсалютна не ўдзельнічаў у акцыі «плюшавы дэсант».
Кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла шчыльна супрацоўнічае з дэмакратычным рухам у Беларусі. Яму адмаўлялі ў выдачы візы ў Беларусь з 2006 года.
І хоць ён купіў квіток на матч на Чэмпіянат свету па хакеі, яму адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Праваабаронца вымушаны быў ляцець назад у Швецыю за свой кошт, а затым звярнуўся да Міжнароднай федэрацыі хакея, каб тая запатрабавала ад Беларусі тлумачэнняў.
Па словах прадстаўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Адама Стэйсі, афіцыйны Менск заявіў, што Угла знаходзіцца пад следствам за акцыю 4 ліпеня 2012 года, калі лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы двума падданымі Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне.
Фота: facebook.com/taciana.reviaka