BE RU EN

Амерыканскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях у Кыргызстане

  • 14.05.2014, 15:17

Падчас вучэнняў будуць выкарыстаныя сцэнары міратворчых аперацый ААН.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Амбасады ЗША ў Кыргызстане.

Адзначаецца, што вучэбная трэніроўка праходзіць на тэрыторыі Дзяржаўнага цэнтра падрыхтоўкі ратавальнікаў у вёсцы Садовае Маскоўскага раёна. Мерапрыемства фінансуецца Цэнтральным камандаваннем Узброеных сіл ЗША. Падчас вучэнняў будуць выкарыстаныя сцэнары міратворчых аперацый ААН з нейтралізацыяй пагрозы нападу баевікоў і ўзяццем закладнікаў, рэагаваннем на хімічнае заражэнне і выратаваннем ахвяраў пры абрушэнні будынка.

У трэніроўцы задзейнічаныя больш за 40 амерыканскіх вайскоўцаў і 285 ваеннаслужачых і супрацоўнікаў выратавальных сіл Кыргызстана.

Апошнія навіны