BE RU EN

Штэфан Фюле наведае Украіну 16 траўня

  • 14.05.2014, 12:55

Камісар Еўрапейскага Звяза па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства наведае Украіну.

Візіт адбудзецца 16 траўня. Паведамленне пра яго з'явілася ў раскладзе Штэфана Фюле на сайце Еўрапейскай камісіі.

«Пятніца, 16 траўня. Спадар Штэфан Фюле наведае Украіну», - гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні візіту Камісара ЕЗ па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства, 15 траўня, Украіну з рабочым візітам наведае міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

Апошнія навіны