BE RU EN

Прадпрымальнік прадаваў у ГЦ «Паркінг» 40 кг насваю

  • 14.05.2014, 11:30

Падзарабіць на продажы адурманьваючых рэчываў іпэшніку з Пінска не ўдалося.

На тэрыторыі гандлёвага цэнтра «Паркінг» у Менску 13 траўня супрацоўнікі міліцыі Менскай вобласці і падатковай інспекцыі ў ходзе «кантрольнай закупкі» затрымалі 24-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Пінска.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Менскага аблвыканкама, мужчына ў парушэнне дзеючага заканадаўства рэалізаваў непалільны тытунёвы выраб насвай.

Пры аглядзе аўтамашыны «Фальксваген-Гольф» выяўлена і канфіскавана 39,165 кг насваю, які належыць прадпрымальніку. Кошт партыі тавару складае 33 млн. 570 тыс. рублёў.

Супрацоўнікамі падатковай інспекцыі па Менскаму раёну ў дачыненні да парушальніка складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў.

Апошнія навіны