BE RU EN

З-за ваенных вучэнняў у Менску перакрыюць рух

  • 14.05.2014, 11:01

З 14 па 22 траўня на некаторых вуліцах Менска будзе закрыты рух транспарту.

Гэта, як паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, адбудзецца ў сувязі з трэніроўкамі параду войскаў Менскага гарнізона на ваенным аэрадроме «Ліпкі».

«14 і 21 траўня з 04:30 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках па маршруце: механізаваны танкавы парк - вул.Заснавальнікаў - вул.Скарыны - МКАД - мясцовы праезд - аэрадром «Ліпкі».

16 і 23 траўня з 24:00 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках па маршруце: аэрадром «Ліпкі» - МКАД - вул.Купрэвіча - вул.Скарыны - вул.Заснавальнікаў - механізаваны танкавы парк», - гаворыцца ў паведамленні.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Апошнія навіны