BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць двух былых дыктатараў

  • 14.05.2014, 9:33

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ўвёў санкцыі ў дачыненні да двух былых прэзідэнтаў Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.

Таксама пад абмежавальныя меры трапілі трое мясцовых палітыкаў, паведамілі ў Белым доме. Санкцыі за дачыненне да парушэння правоў чалавека ўводзяцца супраць зрынутага прэзідэнта ЦАР Франсуа Базізэ, Мішэля Джатадзіі, які змяніў яго на пасадзе, а таксама двух лідараў мусульманскай групоўкі "Селека" і каардынатара хрысціянскага апалчэння, перадае BBC.

Усім дзеячам, якіх падазраюць у распальванні грамадзянскага канфлікту ў ЦАР, цяпер пагражае блакаванне рахункаў і забарона на перамяшчэнні. Раней ААН увяла аналагічныя санкцыі супраць траіх палітыкаў з ЦАР.

ААН асцерагаецца генацыду ў рэспубліцы, дзе міратворцам не ўдаецца спыніць шэраг нападаў хрысціян і мусульман адзін на аднаго, якія пачаліся год таму пасля дзяржаўнага перавароту.

У сакавіку мінулага года "Селека" парушыла перамір'е, захапіла прэзідэнцкі палац у сталіцы ЦАР Бангі і прымусіла Базізэ з'ехаць у Камерун.

Апошнія навіны