BE RU EN

Дэсантнікі 38 брыгады паднятыя на трывогу

  • 13.05.2014, 21:57

Сёння ў Берасці былі пільна ўзнятыя на сігнал трывогі вайскоўцы 38 дэсантнай брыгады.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«2-3 гадзіны таму ў Берасці былі пільна ўзнятыя вайскоўцы 38 дэсантнай брыгады, - піша ён. - Была абвешчаная трывога. У тэрміновым парадку з часткі выехала блізу 20 БТРаў. Некалькі з іх нават заглухла. Тэхніка відавочна была не падрыхтаваная да выезду. Магчыма нейкія вучэнні. Але ходзяць чуткі пра нейкую страляніну ля памежнага пераходу Макраны».

Пераход Макраны, пра які ідзе гаворка ў лісце, размешчаны ў некалькіх дзесятках кіламетрах ад Берасця, у Маларыцкім раёне на мяжы з Украінай.

Архіўнае фота РІА Новости

Апошнія навіны