BE RU EN

На мапе XIV стагоддзя Крым выяўлены пад бел-чырвона-белым сцягам

  • 13.05.2014, 21:48

На мапе з «Каталонскага атласа» 1375 над паўвостравам выяўлены бел-чырвона-белы сцяг.

Пра гэта распавёў «Радыё Свабода» беларускі палітык Вінцук Вячорка.

Дрэўка сцяга ўваткнутае ў крымскую зямлю ў горадзе Caffa (Феадосія). З XIII да XV стагоддзя Кафа, як і шэраг іншых гандлёвых калоній на крымскім узбярэжжы, належала Генуэзскай рэспубліцы, прычым Кафа была сталіцай шматлікіх уладанняў Генуі на Чорным моры.

Апякун Генуі - святы Георгій. Сцяг Генуі - чырвоны крыж Святога Юрыя на белым палатне. А бел-чырвона-белы трохпалосны - адзін з яго варыянтаў.

Апошнія навіны