BE RU EN

Спецпадраздзяленне «Ягуар» МУС Украіны знішчыла 54 ваеўнікі

  • 13.05.2014, 20:52

Тэрарысты былі знішчаныя ў баі пад Краматорскам.

Пра гэта распавёў прадстаўнік 1-га батальёна Нацгвардыі Андрэй Антанішчук.

Калі наш «Ягуар» патрапіў у пастку, калі загінулі 5 байцоў «Ягуара» і 14 атрымалі раны, нягледзячы на тое, што па іх стралялі снайперы, па іх стралялі гранатамётчыкі, імі былі знішчаныя 54 ваеўнікі. Пра гэта ніхто не кажа чамусьці», - сказаў ён.

Антанішчук заклікаў СМІ надаваць больш увагі поспехам украінскіх жаўнераў.

Пазней Мінабароны Украіны ўдакладніла, што агулам у выніку працяглай сутычкі загінула 6 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны. 8 атрымалі раны рознай ступені цяжкасці. Адзін цяжка паранены. Усіх параненых і загінулых эвакуявалі.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=130514_gva

Апошнія навіны