BE RU EN

«Белдзяржхарчпрам» патрабуе ад «Абалоні» ўзняць кошты ўдвая

  • 13.05.2014, 19:44

«Абалонь» просіць ва ўрада Украіны абараніць інтарэсы ўкраінскіх вытворцаў піва на беларускім рынку.

Карпарацыя звярнулася да прэм'ер-міністра Арсенія Яцэнюка з просьбай умяшацца ў сітуацыю з паўторным увядзеннем беларускімі ўладамі ліцэнзавання украінскага піва, абараніць інтарэсы айчынных вытворцаў на гэтым рынку.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе карпарацыі, нягледзячы на тое, што Беларусь абвясціла аб увядзенні ліцэнзавання з 1 траўня, ужо 22 красавіка беларускія мытнікі затрымалі 12 аўтамабіляў з півам - грузы дагэтуль не зарэгістраваныя, паведамляе «Інтэрфакс».

Прэс-служба «Абалоні» таксама паведаміла, што «Белдзяржхарчпрам» запатрабаваў ад карпарацыі ўзняць продажныя кошты на прадукцыю ў 2,18 раза, інакш ліцэнзія не будзе выдадзеная.

Як паведамлялася, урад Беларусі ў 2012 годзе ўжо ўводзіў ліцэнзаванне імпарту піва з Украіны. Продажныя кошты прадукцыі ўкраінскіх півавараў на беларускім рынку тады павялічыліся ў 1,5 разы.

Апошнія навіны