BE RU EN

Двое расейцаў скралі шайбы на «Чыжоўка-Арэне»

  • 13.05.2014, 17:22

Грамадзяне РФ трапіліся на крадзяжы сувеніраў з крамы на «Чыжоўка-Арэне».

Інцыдэнт адбыўся ўчора. Злодзеяў затрымала міліцыя. Адзін з іх прысвоіў дзве шайбы, дзве кепкі і некалькі значкоў на суму 1,35 млн. рублёў, другі - значкі на суму 100 тыс. рублёў, піша «Прессбол».

Абодва расейца абышліся штрафам у 1,5 млн. рублёў, а таксама не трапілі на матч чэмпіянату свету, на які ўжо купілі квіткі. Калі б сума крадзяжу перавысіла 1,5 млн. рублёў, парушальнікаў прыцягнулі б да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны