BE RU EN

Тэрарысты атакавалі ўкраінскіх дэсантнікаў пад Краматорскам

  • 13.05.2014, 17:06

Сепаратысты знішчылі грузавік з боепрыпасамі.

Пад Краматорскам адбылося баявое сутыкненне паміж украінскімі сілавікамі і прарасейскімі тэрарыстамі. Падрабязнасці паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" каардынатар групы "Інфармацыйны Супраціў" Дзмітрый Тымчук.

"Каля 13.00 у 20 кіламетрах ад Краматорска ў раёне населенага пункта Дзмітраўка, падраздзяленне 95-й аэрамабільнай брыгады Узброеных Сіл Украіны, якая ўдзельнічае ў АТА, трапіла ў засаду, якую ўчынілі баевікі", - напісаў ён.

Як паведамляе Тымчук, па папярэдніх дадзеных, тэрарысты з гранатамётаў знішчылі грузавік, які перавозіў боепрыпасы, пасля чаго завязаўся бой.

"Адначасова з Краматорска на аўтобусе на падмогу прыбылі 30-40 баявікоў. На верталётах прыбыла і падмацаванне дэсантнікам", - адзначыў ён.

Па словах Тымчука, у выніку сутыкнення сярод сілавікоў ёсць загінулыя і параненыя. Пра страты сярод тэрарыстаў інфармацыі няма.

Як вядома, у Краматорску і Славянску ідзе антытэрарыстычная аперацыя.

Апошнія навіны