BE RU EN

Рагозін аб'явіў аб забароне працы станцый GPS у Расеі

  • 13.05.2014, 16:48

Сістэму спадарожнікавай навігацыі хочуць забараніць з 1 чэрвеня.

Пра гэта аб'явіў намеснік кіраўніка расейскага ўрада Дзмітрый Рагозін, піша "Інтэрфакс".

Чыноўнік заявіў пра прыпыненне з 1 чэрвеня работы станцый амерыканскай сістэмы спадарожнікавай навігацыі GPS на тэрыторыі Расеі.

Па словах Рагозіна, на такія меры Расея можа пайсці ў выпадку, калі не здолее дамовіцца з Вашынгтонам аб размяшчэнні ўласных наземных станцый сістэмы "ГЛАНАС".

Апошнія навіны