BE RU EN

Генпракурора Літвы адхілілі ад пасады з-за ДТЗ

  • 13.05.2014, 16:16

Літоўскі парламент даў згоду на часовае адхіленне ад пасады генпракурора краіны Даруса Валіса.

Гэта зроблена для высвятлення абставінаў аварыі, здзейсненай ім два з паловай гады таму. За такое рашэнне ў аўторак пры тайным галасаванні выступілі 80 дэпутатаў, супраць былі 6, 4 члена Сейма ўстрымаліся, 5 бюлетэняў былі сапсаваныя.

Прынятая пастанова дае згоду на тое "каб прэзідэнт часова адхіліў ад абавязкаў генпракурора Даруса Валіса да канчатковага прыняцця рашэння ў расследаванні" абставінаў аварыі, піша ru.DELFI.lt.

У Сейм з адпаведнай просьбай аб часовым адхіленні пракурора звярнулася прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

Генпракуратура на мінулым тыдні паведаміла, што Валіс звярнуўся да прэзідэнта з просьбай ініцыяваць дасудовае расследаванне аварыі, вінаватым у якой ён быў.

Валіс пайшоў на такі крок, калі азнаёміўся са зваротам Віленскай акруговай пракуратуры, у якім гаворыцца, што аварыя, вінаватым якой ён стаў, павінна расцэньвацца як злачынная дзейнасць, а не як адміністрацыйнае правапарушэнне. Паколькі высветлілася, што шкода здароўю, нанесеная пацярпелай можа расцэньвацца як нецяжкая, а гэта стварае падставы для крымінальнай адказнасці.

Па законе аб пракуратуры, ініцыяваць расследаванне злачыннай дзейнасці, здейсненай пракурорам можа толькі прэзідэнт адхіліўшы яго ад пасады са згоды сейма.

Валіс стаў вінаватым у аварыі, якая адбылася 19 кастрычніка 2011 года ў Вільні. Будучы за рулём аўтамабіля Volvo V70 на нерэгуляваным пераходзе ён збіў пешахода - жанчыну 58-мі гадоў. Пацярпелая была дастаўленая ў бальніцу, дзе канстатавалася, што яна атрымала ўдар па абаіх сцёгнах. Пасля агляду жанчына была адпраўленая на лячэнне дадому.

Апошнія навіны