BE RU EN

Дэпутат Дзярждумы Рашкін: Вынікі «Еўрабачання» перапоўнілі чашу цярпення

  • 13.05.2014, 12:04

«Еўрабачанне» для расейцаў хочуць замяніць «Голасам Еўразіі».

Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Расеі ад Камуністычнай партыі Валерый Рашкін, перадае Lenta.ru.

«Вынікі апошняга «Еўрабачання» перапоўнілі чашу цярпення. Трэба ўжо ў гэтым годзе выходзіць з гэтага конкурсу. Нельга ж трываць гэта бясконцае вар'яцтва», - падкрэсліў парламентар, дадаўшы, што Расея штогод траціць на ўдзел у «Еўрабачанні» 40 млн еўра.

Па словах Рашкіна, у якасці альтэрнатывы Расея можа стварыць песенны конкурс «Голас Еўразіі». «Мы праводзім такія магутныя мерапрыемствы сусветнага ўзроўню, як Алімпіяда, і такі конкурс тым больш зможам арганізаваць. Думаю, усе краіны на Еўразійскай прасторы, ды і многія іншыя, нас падтрымаюць», - дадаў ён.

Нагадаем, у «Еўрабачанні-2014» перамог аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт, які выступаў у жаночым вобразе пад псеўданімам Канчыта Вурст.

Апошнія навіны