BE RU EN

Экс-прэм'ер Ізраіля прыгавораны да шасцi год за карупцыю

  • 13.05.2014, 11:17

Тэль-Авіўскі акруговы суд прысудзіў да шасці гадоў пазбаўлення волі былога прэм'ер-міністра Ізраіля Эхуда Альмэрта.

Ён быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабараў за садзейнічанне ў будаўніцтве прэстыжнага жылога комплексу "Холілэнд" у Іерусаліме, піша РІА "Новости".

Ён стаў першым у ізраільскай гісторыі кіраўніком урада, якія атрымаў рэальны турэмны тэрмін, і, калі не зможа абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе, будзе самым высокапастаўленым зняволеным у краіне пасля экс-прэзідэнта Мошэ Кацава, які сядзіць за згвалтаванне.

"Справа Холілэнд", што мае дачыненне да дзейнасці Альмэрта на пасадзе мэра Іерусаліма, паслужыла адной з прычын яго адстаўкі з пасады кіраўніка ўрада і пазбавіла магчымасці аднавіць палітычную кар'еру.

Фота: Reuters

Апошнія навіны