BE RU EN

Саўмін звольніў Паўла Якубовіча

  • 13.05.2014, 10:59

Савет міністраў зняў з пасады намесніка старшыні «Белнафтахіма».

Урад Беларусі сваёй пастановай №431 ад 6 траўня 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале, прызначыў на пасаду намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» Яўгена Падгорнага, які раней працаваў начальнікам аддзела нафтахіміі і ўгнаенняў апарата Савета міністраў.

Павел Якубовіч, які займаў гэтае месца, вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на новую працу. Намеснікам старшыні канцэрна Якубовіч быў прызначаны ў красавіку 2013 года.

Апошнія навіны