BE RU EN

ЕЗ заклікаў ААН увесці санкцыі супраць акупаванага Крыму

  • 12.05.2014, 20:05

Еўразвяз заклікае краіны-чальцы ААН увесці санкцыі супраць часова акупаванага Расеяй Крыму.

Пра гэта гаворыцца ў заключэннях Рады ЕЗ у замежных справах, пасяджэнне якой адбылося ў панядзелак у Брусэлі, паведамляе Укрінформ.

«Рада вітае ацэнку, прадстаўленую Еўракамісіяй адносна прававых наступстваў анэксіі Крыму, і чакае працягу з боку Рады і Еўракамісіі працы па больш хуткай імплементацыі гэтых прапаноў. Гэтыя наступствы могуць уключаць эканамічныя, гандлёвыя і фінансавыя мерапрыемствы, але не абмяжоўвацца імі. Рада заклікае краіны-чальцы ААН разгледзець аналагічныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН 68/262», - гаворыцца ў дакуменце.

Як паведамлялася раней, 27 сакавіка Генеральная асамблея ААН пераважнай колькасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой не прызнала анэксію Крыму з боку РФ і падтрымала суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Апошнія навіны