BE RU EN

Луганскія сепаратысты абвясцілі аб аддзяленні ад Украіны

  • 12.05.2014, 19:14

Сепаратысты абвясцілі «дзяржаўны суверэнітэт Луганскай народнай рэспублікі».

Адпаведная дэкларацыя была зачытаная на мітынгу ў цэнтры Луганску, паведамляе «Інтэрфакс».

«Народ Луганшчыны абвяшчае стварэнне суверэннай дзяржавы Луганскай народнай рэспублікі, - гаворыцца ў дакуменце. - У адпаведнасці з міжнародным правам, на асновах раўнапраўя і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва тэрыторыя Луганскай народнай рэспублікі ў агульнапрызнаных адміністрацыйных межах з'яўляецца непадзельнай і недатыкальнай».

Нагадаем, нелегітымныя і не прызнаныя ніводнай краінай свету рэферэндумы аб статусе рэгіёнаў, якія арганізуюцца прарасейскімі тэрарыстамі, прайшлі ўчора ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. Паводле інфармацыі з месца падзей, людзі галасавалі па некалькі разоў - за сябе, жонку і суседа. Нават фармальная арганізацыя незаконнага працэсу пакідала жадаць лепшага.

Архіўнае фота Reuters

Апошнія навіны