BE RU EN

68% жыхароў Данбаса падтрымалі аб'яднанне з Днепрапятроўшчынай

  • 12.05.2014, 18:22

Падлік галасоў працягваецца.

Паводле стану на 16:30 сённяшняга дня падліковай камісіяй тэрытарыяльнага апытання «Рэферэндуму за мір, парадак і адзінства» апрацавана 42% бюлетэняў. Згодна з апрацаванымі дадзенымі, 68% рэспандэнтаў падтрымалі ініцыятыву аб'яднання Луганскай, Данецкай і Днепрапятроўскай абласцей дзеля міру, парадку і адзінства Украіны.

Пра гэта паведаміў кіраўнік ЦВК тэрытарыяльнага апытання Міхаіл Лысенка, паведамляе Цензор.нет.

Падлік бюлетэняў працягваецца. Канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя заўтра, 13 траўня, на прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца ў прамым эфіры днепрапятроўскага канала «34».

Апытанне аб аб'яднанні Данецкай і Луганскай абласцей з Днепрапятроўскай было праведзена ў Данбасе 11 траўня.

Архіўнае фота unian.net

Апошнія навіны