BE RU EN

Саудаўская Аравія гатова павялічыць пастаўкі нафты

  • 12.05.2014, 18:03

Пастаўкі нафты на сусветныя рынкі павялічаць, калі Расея будзе скарачаць яе экспарт і працягваць дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

Гэта можа садзейнічаць зніжэнню кошту нафты да $100 за барэль. Пра гэта заявіў міністр нафтавай прамысловасці Саудаўскай Аравіі Алі Аль-Наімі выданню International Business Times, піша Лiга.нет.

«Мы гатовыя кампенсаваць усякі недахоп нафты, які можа ўзнікнуць», - сказаў Аль-Наімі. Ён падкрэсліў, што на гэты момант рынак дастаткова стабільны.

Цана $100 за барэль - справядлівая, перакананы міністр. «$100 - справядлівая цана для ўсіх: спажыўцоў, вытворцаў, нафтавых кампаній», - сказаў Аль-Наімі.

IBT паказвае, што справакаваныя прарасейскімі тэрарыстамі падзеі ва ўсходніх абласцях Украіны ўзмацнілі напружанасць паміж Расеяй і Еўропай. Гэта ўплывае і на каціроўкі нафты: цана на марку Brent утрымліваецца на ўзроўні $108 за барэль пасля таго, як 3 сакавіка цэны выраслі да гадавога максімуму ў $112,39 за барэль.

Апошнія навіны