BE RU EN

Будынак ДСНС у Данецку занялі ўзброеныя людзі

  • 12.05.2014, 15:50

Узброеныя людзі зайшлі ў будынак і заявілі, што будуць яго ахоўваць.

Пра гэта піша мясцовы сайт 62.ua.

«У 12.30 у будынак ГУ ДСНС у Данецкай вобласці зайшлі ўзброеныя людзі, якія заявілі, што яны не будуць перашкаджаць працы службы, але будуць ахоўваць будынак. Паведаміла прэс-служба ДСНС у Данецкай вобласці.

На дадзены момант яны знаходзяцца на тэрыторыі ДСНС Украіны ў Данецкай вобласці.

Супрацоўнікі працягваюць службу ў звычайным рэжыме», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней сайт паведаміў, што невядомыя асобы каўказскай нацыянальнасці пачалі штурм ГУ ДСНС Украіны ў Данецкай вобласці.

Фота: AP

Апошнія навіны