BE RU EN

Новым дырэктарам БДІПЧ АБСЕ стаў немец Міхаэль Геарг Лінк

  • 12.05.2014, 13:40

Новым дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ стаў немец Міхаэль Геарг Лінк.

Пра гэта паведамляе прэс-служба АБСЕ.

Міхаэль Геарг Лінк змяніў на гэтай пасадзе прадстаўніка Славеніі Янэза Лянарчыча, які ўзначальваў БДІПЧ з 2008 года, піша БелаПАН.

Лінк абраны на тры гады, затым яго мандат можа быць падоўжаны яшчэ на такі ж тэрмін, адзначаецца ў паведамленні. Ён нарадзіўся ў 1963 годзе. З 2005 па 2013 гады з'яўляўся дэпутатам бундэстага. Як адзначае прэс-служба, Лінк нядрэнна ведае працу АБСЕ, так як, будучы дзяржаўным міністрам Міністэрства замежных спраў Германіі, займаўся пытаннямі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі.

На працягу некалькіх гадоў ён таксама ўзначаліў парламенцкія рабочыя групы і камітэты па міжнароднай палітыцы з увагай на пытанні АБСЕ, еўрапейскую бяспеку і правы чалавека.

Лінк бегла гаворыць на англійскай, французскай і рускай мовах.

Апошнія навіны