BE RU EN

У Докшыцкім раёне іншамарка пратараніла дом

  • 12.05.2014, 13:20

Учора апоўдні ў МНС паступіла паведамленне пра ДТЗ у вёсцы Атрахімаўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Кіроўца легкавога аўтамабіля "Рэно Сцэнік" урэзаўся ў нежылы дом, паведамілі ратавальнікі.

"Работнікі МНС з дапамогай аварыйна-выратавальнага абсталявання з аўтамабіля дэблакавалі пасажыра 1958 года нараджэння. Пацярпелы з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны. Кіроўца па папярэдняй інфармацыі не пацярпеў", - адзначылі ў МНС.

Апошнія навіны