BE RU EN

Пад Луганскам невядомыя адкрылі агонь па памежніках

  • 12.05.2014, 12:30

Двое памежнікаў атрымалі раненні.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

«Толькі паступіла інфармацыя пра тле, што ў горадзе Свярдлоўск, пасёлак Астахава, у раёне блокпоста Дзьякава, пяцёра ўзброеных асоб, апранутых у камуфляжную вопратку, абстралялі аўтамабіль «Ніва», на якім ехалі супрацоўнікі памежнай службы. Па наяўнай інфармацыі - двое з памежнікаў параненыя», - гаворыцца ў паведамленні.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група Свярдлоўскага гараддзела міліцыі. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны