BE RU EN

У Светлагорскім раёне BMW разарвала папалам: два чалавекі загінулі

  • 12.05.2014, 11:35

У ноч на 10 траўня пад Светлагорскам BMW разарвала на дзве часткі пасля сутыкнення з дрэвам.

Дзяўчына, якая кіравала машынай, загінула, піша onliner.by.

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, да іх прыбыцця адзін з пасажыраў быў заціснуты ў салоне. Каб вызваліць мужчыну, ужывалі спецыяльнае абсталяванне.

Па дадзеных МУС, за рулём BMW 3-Series была дзяўчына 1990 года нараджэння. Машына з'ехала ў кювет і стукнулася ў дрэва. Дзяўчына загінула адразу, двое хлопцаў, якія знаходзіліся ў машыне (1987 і 1991 гадоў нараджэння), былі шпіталізаваныя. Праз некалькі гадзін адзін з пасажыраў памёр. Усе - жыхары Рэчыцы.

Апошнія навіны