BE RU EN

У Луганскай вобласці тэрарысты захапілі нафтабазу

  • 12.05.2014, 11:27

11 траўня 15 баевікоў захапілі ў горадзе Ровенькі Луганскай вобласці нафтабазу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнага Упраўлення Міністэрства ўнутраных спраў у Луганскай вобласці, перадае Цензор.НЕТ.

«11 траўня ў 13:40 у Ровенькашскае гараддзяленне міліцыі паступіла паведамленне пра тое, што невядомыя ўзброеныя асобы, апранутыя ў камуфляжную вопратку захапілі Ровенькаўскую нафтабазу, якая размешчаная на вул. Выгонная», - гаворыцца ў паведамленні.

Дадзены факт зарэгістраваны. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Фота: AP

Апошнія навіны