BE RU EN

Навукоўцы навучыліся выклікаць усвядомленыя сны

  • 12.05.2014, 10:45

Навукоўцы зразумелі, як узнікаюць сны, якія псіхолагі называюць усвядомленымі.

Яны адрозніваюцца ад звычайных тым, што чалавек, які спіць, усведамляе, што ён спіць і часам можа ўмешвацца ў сюжэт сну і кіраваць ім, піша «Газета.Ru».

Спецыялісты лічаць, што падчас усвядомленых сноў чалавек валодае свядомасцю другога ўзроўню, што ўключае памяць аб мінулым і планаванне будучыні. Падчас звычайнага сну свядомасці не даступныя такія рэчы.

Нейрафізіёлагі звязалі ўзнікненне ўсвядомленых сноў з электрычнай мазгавой актыўнасцю ў гама-дыяпазоне (з частатой 25-40 Гц).

З дапамогай стымуляцыі мозгу ў лобнай і скроневай абласцях слабым электрычным токам ў гама-дыяпазоне даследчыкам удалося выклікаць у здаровых добраахвотнікаў усвядомленыя сны.

Апошнія навіны