BE RU EN

Намеснік дзяржсакратара ЗША Рычард Стэнгл едзе ў Кіеў

  • 12.05.2014, 10:32

Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях публічнай дыпламатыі Рычард Стэнгл прыбывае ў панядзелак у Кіеў.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Дзяржаўны дэпартамент ЗША.

Па паведамленні, мэта яго візіту ў Кіеў, а потым у Рыгу і Брусэль - падкрэсліць неабходнасць большай рэгіянальнай падтрымкі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 25 траўня з мэтай супрацьстаяць спробам пазбавіць іх легітымнасці і забяспечыць, каб усе ўкраінцы мелі магчымасць самі вырашыць сваю будучыню.

Візіт Рычарда Стэнгла ў Кіеў прадэманструе падтрымку Вашынгтонам новай улады Украіны ў яе пабудове ўсёахопнай, празрыстай і падсправаздачнай сістэмы дзяржаўнага кіравання, якая будзе адказваць патрэбам усіх украінцаў, гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны