BE RU EN

Мясніковіч распавёў, куды зніклі $1,5 мільярда

  • 12.05.2014, 8:14

Урад Беларусі абмяркуе новыя падыходы да прагнозаў развіцця краіны.

Анансуюць смелыя рашэнні ў грашова-крэдытнай палітыцы, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Размова пойдзе, у першую чаргу, пра даступнасць крэдытаў. Сёння (і ва ўрадзе гэта прызнаюць) банкаўскія пазыкі большасці вытворцаў не па кішэні, што перашкаджае паўнавартаснаму развіццю прадпрыемстваў і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Урад выпрацоўвае механізм, які дазволіць зрабіць таннейшымі крэдытныя рэсурсы.

Новыя падыходы, патрабаванні закрануць і аграпрамысловы комплекс Беларусі.

«І безумоўна пытанні адказнасці кадраў за захаванне тэхналогіі, арганізаванасці, дысцыпліны. Мы на гэтым губляем каля 1,5 млрд даляраў выручкі. Таму, безумоўна, трэба кожную капейку берагчы», распавёў Міхаіл Мясніковіч.

Пра гэта будзе гаварыцца на нарадах, якія ўрад плануе правесці ў кожнай вобласці нашай краіны.

Апошнія навіны