BE RU EN

Фільм пра дыктатуру ў Беларусі пакажуць у Варшаве

  • 12.05.2014, 10:00

Заўтра ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя фільма «Dangerous Acts Starring The Unstable Elements Of Belarus».

Яна арганізавана праваабарончай арганізацыяй Amnesty International у рамках фестывалю Planeta Doc Film, які праходзіць у сталіцы Польшчы. Паказ фільма, які распавядае пра сітуацыю ў Беларусі і пра падпольны Свабодны тэатр, пройдзе ў «Кінатэцы» ў варшаўскім Палацы культуры па адрасе: плошча Defilad, 1.

Пачатак - а 18:00

Пасля паказу фільма адбудзецца дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі і Украіне, у якой возьмуць удзел кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў і рэжысёр стужкі Медэлін Саклера.

Апошнія навіны