BE RU EN

Ля берагоў Лівіі затанула судна з бежанцамі

  • 11.05.2014, 18:58

Загінулі, па меншай меры, 40 чалавек.

51 пасажыр выратаваны. Пра гэта распавёў афіцыйны прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Лівіі, паведамляе BBC.

Судна затанула, знаходзячыся ў Міжземным моры на ўсход ад сталіцы Трыпалі. Пра прычыны караблекрушэння не паведамляецца.

Празрыстыя межы Лівіі з суседнімі краінамі і адносная геаграфічная блізкасць краіны да Мальты і Італіі зрабілі Лівію традыцыйным маршрутам перапраўкі нелегальных мігрантаў у Еўропу.

Апошнія навіны