BE RU EN

Алег Ляшко: Я жывы і працягваю ваяваць

  • 11.05.2014, 17:48

Дэпутат Вярхоўнай Рады абверг сваё затрыманне сепаратыстамі.

Пра гэта Алег Ляшко напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Тэрарысты заявілі, што захапілі мяне ў палон. У Луганску нават салют далі з гэтай нагоды. Дзірку ім ад абаранка, а ня Ляшко. Я жывы, працягваю ваяваць на Усходзе», - піша ён.

Раней сепаратысты заявілі, што Алег Ляшко, які бярэ актыўны ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе, быў затрыманы імі і дастаўлены ў Славянск.

Апошнія навіны